У Расіі на вучэннях загінуў галоўны ратавальнік
Трагічна загінуў кіраўнік Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Расіі Яўген Зінічаў. Як паведамляе прэс-служба ведамства, ён знаходзіўся ў Нарыльску "на міжведамственных вучэннях па абароне ад надзвычайных сітуацый арктычнай зоны". Галоўны ратавальнік загінуў, "ратуючы жыццё чалавеку".
Як піша РБК, Зінічаў загінуў падчас ведамаснай здымкі, калі спрабаваў утрымаць супрацоўніка здымачнай групы, які паслізнуўся ля краю абрыву. Па іншай версіі, ён кінуўся ў ваду дапамагчы аператару і ўдарыўся аб камень. Аператар таксама загінуў.
Яўгену Зінічаву было 55 гадоў. Ён ачольваў МНС з 2018-га, а раней доўгі час быў у асабістай ахове Уладзіміра Пуціна.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.