У Расіі прапануюць абвясціць выхадныя дні з 30 кастрычніка па 7 лістапада
4 лістапада ў Расіі адзначаецца Дзень народнага адзінства / РІА Навіны
Віцэ-прэм'ер Расіі Таццяна Голікава прапанавала ўвесці з 30 кастрычніка па 7 лістапада непрацоўныя дні праз каранавірус, паведамляе РІА Навіны.
Пры гэтым рэгіёны са складанай эпідэміялагічнай сітуацыяй змогуць атрымаць права ўводзіць непрацоўныя дні ўжо з гэтай суботы, 23 кастрычніка.
Ініцыятыва павінна быць ухвалена прэзідэнтам Уладзімірам Пуціным.
Нагадаем, 4 лістапада ў Расіі адзначаецца Дзень народнага адзінства, гэта выхадны дзень у краіне.
Колькасць заражаных у свеце набліжаецца да 241 мільёна чалавек. Найбольш складаная сітуацыя складваецца ў ЗША, Індыі, Бразіліі і Вялікабрытаніі. Расія — на пятым месцы.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.