У Расіі разбіўся далёкі стратэгічны бамбавік-ракетаносец

Ту-22М3 упаў у Іркуцкай вобласці

Ту-22М3 упаў у Іркуцкай вобласці / Мінабароны РФ

15 жніўня ў Расіі разбіўся далёкі стратэгічны бамбавік-ракетаносец Ту-22М3. Здарэнне адбылося ў Іркуцкай вобласці. Яго прычынай назвалі "тэхнічную няспраўнасць".

Экіпаж самалёта паспеў катапультавацца: адзін пілот загінуў, іншыя трое з траўмамі шпіталізаваныя. Сцвярджаецца, што на зямлі разбурэнняў няма, паколькі Ту-22М3 упаў у бязлюднай мясцовасці.

У красавіку 2024-га ўкраінскія вайскоўцы заявілі, што ўпершыню збілі Ту-22М3, носьбіт крылатых ракет Х-22, якімі расіяне б'юць па мірных украінскіх гарадах. Ён упаў у Стаўрапольскім краі, а лётчыкі паспелі катапультавацца. Кіраўнік Галоўнага ўпраўлення разведкі Мінабароны Украіны Кірыл Буданаў тады сказаў, што самалёт збілі на адлегласці 308 км.

Ту-22М3 быў распрацаваны яшчэ ў савецкі час. Ён каштуе каля 300 млн долараў, можа несці ядзерную зброю. У ліпені 2024-га ФСБ РФ заявіла, што была спроба ўгнаць за мяжу Ту-22М3.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі