У Расіі ўсё-такі правераць відэа з забойствам былога зняволенага з ПВК Вагнера
Яўген Нужын / скрыншот відэа
Следчы камітэт Расеі ўсё ж такі заняўся відэа з забойствам былога зняволенага з ПВК Вагнера. Пра гэта паведамляе РБК са спасылкай на ўпаўнаважаную ў правах чалавека ў Расіі Таццяну Маскалькову.
"Я ведаю пра гэта відэа. Любая жорсткасць і проціпраўнасць патрабуе ўмяшання дзяржавы, і я ведаю, што сёння следчыя органы займаюцца праверкай гэтых фактаў, устанаўлення сапраўднага становішча спраў, каб вызначыць ці праўдзівыя яны і хто вінаваты ў гэтых падзеях", — сказала яна.
Раней група праваабаронцаў з Савета па правах чалавека пры прэзідэнце Расіі звярнулася да кіраўніка Следчага камітэта Аляксандра Бастрыкіна з просьбай прааналізаваць кадры, якія з'явіліся ў сетцы. На іх мужчыну, які называе сябе Яўгенам Нужыным, забіваюць кувалдай па галаве. Перад гэтым ён распавядае, што добраахвотна перайшоў на бок украінскіх войскаў.
Праваабаронцы прасілі Бастрыкіна высветліць, ці сапраўды Нужын адбываў пакаранне ў калоніі, дзе ён знаходзіцца цяпер; што насамрэч адбываецца ў кадры і ці не з'яўляецца гэта "пазасудовай расправай у жорсткай форме" і цэлы шэраг іншых пытанняў.
Заснавальнік ПВК Вагнера Яўген Прыгожын праз прэс-службу заявіў, што Нужын "сустрэўся з нядобрымі, але справядлівымі людзьмі". "Мне здаецца, гэты фільм называецца "сабаку — сабачая смерць". Выдатная рэжысёрская праца, глядзіцца на адным дыханні", — заявіў таксама Прыгожын.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.