У Расіі ўжо больш за 300 тысяч выпадкаў заражэння каранавірусам
У Расіі ўжо 308,7 тысячы выпадкаў заражэння каранавірусам. За апошнія суткі дадалося 8764 (-499 у параўнанні з папярэднім днём), найбольш у Маскве — 2699 выпадкаў. Памерлі ўжо 2972 чалавекі. За суткі дадалося 135 ахвяр. Такога росту яшчэ не было. У РФ праведзена 7,5 млн тэстаў (+225,7 тысячы). Паправіліся 85,3 тысячы чалавек (+9262).
Мэр Масквы Сяргей Сабянін заявіў, што смяротнасць у траўні ў расійскай сталіцы сярод тых, хто заразіўся COVID-19, будзе вышэйшая, чым у красавіку. У бальніцах знаходзіцца каля 1700 пацыентаў у цяжкім і вельмі цяжкім стане.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.