У Расіі забаранілі чапляць георгіеўскія стужкі на аўто
У Расіі напярэдадні 9 траўня абвясцілі новыя, больш жорсткія правілы нашэння георгіеўскай стужкі. З новымі правіламі выступіў усерасійскі грамадскі рух "Валанцёры Перамогі", піша газета "Известия".
Паводле новых правілаў, стужку можна прымацаваць толькі на штрыфелі пінжака. Не дазваляецца прымацоўваць яе на антэну аўтамабіля і на сумку, як гэта было можна раней. Па-ранейшаму забаронена павязваць стужку на галаве, ніжэй пояса і дзе-небудзь у сапсаваным выглядзе.