У Расіі заблакавалі два буйныя порнасайты
Раскамнагляд заблакаваў на тэрыторыі Расійскай Федэрацыі доступ да найбуйнейшага порнасайту PornHub.
Як інфармуе meduza.io, у рэестр забароненай інфармацыі сайт трапіў 13 верасня. Частка расійскіх правайдараў пачала ўжо абмяжоўваць доступ да яго.
PornHub заблакаваны паводле рашэння раённага суда ў Варонежскай вобласці, прынятага 24 траўня. Суд прызнаў, што адбываецца парушэнне "забароны на распаўсюд інфармацыі аб абароце парнаграфічных матэрыялаў або прадметаў на паказаным сайце".
Таксама ў рэестр забароненых сайтаў трапіў YouPorn, які належыць PornHub. Рашэнне пра яго блакаванне 9 чэрвеня прыняў Першарэчанскі раённы суд Уладзівастока. Падставай стаў "факт размяшчэння інфармацыі парнаграфічнага характару".
Дарэчы, цяперашняе расійскае заканадаўства не забараняе спажыванне парнаграфіі. Але закон забараняе "незаконны выраб, распаўсюд, рэкламаванне парнаграфічных матэрыялаў і прадметаў". Акрамя таго, забароненая дзіцячая парнаграфія.