У Расіі загінуў 18-гадовы актывіст, які заклікаў вярнуць Крым Украіне

У Расіі загінуў 18-гадовы актывіст, які заклікаў вярнуць Крым Украіне

У Самарскай вобласці Расіі праводзіцца праверка па факце смерці 18-гадовага Улада Калеснікава, які стаў вядомым у сацыяльных сетках сваёй падтрымкай Украіны і заклікамі вярнуць Крым Украіне. Сярод іншага следства правярае версію самазабойства, пра якую кажуць сябры Калеснікава і журналісты, якія з ім размаўлялі.

Паводле інфармацыі рускай службы Радыё Свабода, 25 снежня хлопец прыняў смяротную дозу лекаў.

Следчы камітэт Расіі па Самарскай вобласці ў якасці асноўнай версіі называе атручэнне псіхатропнымі рэчывамі і спіртнымі напоямі. Як праінфармавала ведамства, увечары 25 снежня двое 18-гадовых жыхароў горада Жыгулёўск распівалі спіртныя напоі, а адзін з іх спажыў яшчэ і псіхатропныя рэчывы і энергетычныя напоі. Праз некалькі гадзінаў яму стала блага. Яго бацька, які вярнуўся дадому, выклікаў хуткую, аднак выратаваць юнака не атрымалася. Другі малады чалавек выжыў.

Імя Улада Калеснікава стала вядомым пасля таго, як летам гэтага года ён прыйшоў на заняткі ў майцы з украінскім сцягам і надпісам “Вярнуць Крым!”. Ён таксама вёў папулярны блог у “Фэйсбуку”, прысвячаючы многія публікацыі канфлікту ва Украіне і палітычнай абстаноўцы ў Расіі.

Малады чалавек скардзіўся, што не знаходзіць паразумення са сваякамі і падвяргаецца нападкам з боку аднагодак, перадае ВВС.

Фота: Фэйсбук

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі