У Расіі загінуў вядомы хакейны трэнер, які ехаў з пахавання

У Чалябінскай вобласці Расіі ў аўтакатастрофе загінуў 67-гадовы заслужаны трэнер Расіі, чалец праўлення уфімскага хакейнага клуба "Салават Юлаеў" Сяргей Міхалёў. Ён вяртаўся з пахавання былога трэнера "Трактара" Валерыя Белавусава, калі здарылася трагедыя. Вядома, што аўтамабіль Міхалёва сутыкнуўся з фурай.

Міхалёў у мінулым быў хакеістам, гуляў за "Буравеснік" з Чалябінска, уфімскі "Салават Юлаеў", СКА з Куйбышава. Большую частку трэнерскай кар'еры правёў у "Салаваце Юлаеве".

Фота: ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі