У Расіі заявілі, што пастаўкі нафты з Ірана ў Беларусь будуць нявыгадныя
У Расіі заявілі, што пастаўкі нафты з Ірана ў Беларусь будуць нявыгадныя. У пятніцу Аляксандр Лукашэнка, выступаючы перад беларускімі дэпутатамі і сенатарамі, паведаміў, што наша краіна вядзе перамовы з Тэгеранам у справе нафты. І Іран, нібыта, знізіў для нашай краіны цану на "чорнае золата". Заява Лукашэнкі з'явілася на фоне зніжэння Расіяй паставак нафты ў Беларусь.
РІА "Новости" аператыўна апытала аналітыкаў і яны сцвярджаюць, што пастаўкі нафты з Ірана эканамічна нявыгадныя Беларусі. Цана іранскай нафты будзе для нашай краіны занадта высокай з-за немагчымасці наўпроставых паставак (няма выхаду да мора), а таксама існуючай настройкі нафтаперапрацоўных прадпрыемстваў пад расійскую нафту. Расійскія эксперты мяркуюць, што заява Лукашэнкі — гэта спроба прывесці дадатковыя аргументы ў спрэчцы з Масквой пра цану і аб'ёмы паставак нафты і газу.