У Расіі знішчылі больш за 19 тон украінскіх яблык, якія прывезлі з Беларусі

У Расіі знішчылі больш за 19 тон украінскіх яблык, якія прывезлі з Беларусі

У Расіі знішчылі больш за 19 тон украінскіх яблык, якія прывезлі з Беларусі. Як інфармуе прэс-служба Упраўлення Рассельгаснагляду па Бранскай і Смаленскай абласцях, на груз не было адпаведных фітасанітарных дакументаў. Адзначаецца, што яблыкі спачатку адправілі на драбненне, а пасля пахавалі на палігоне "Кучына".

Тое ж Упраўленне Рассельгаснагляду па Бранскай і Смаленскай абласцях паведамляе, што 22 траўня на аўтадарозе "Бранск — Гомель" быў затрыманы аўтамабіль з паляўнічымі трафеямі беларускага паходжання (рагамі лася агульнай вагой 250 кг). Паколькі адпаведных дакументаў кіроўца не меў (ён вёз паляўнічыя трафеі ў Маскоўскую вобласць на продаж), груз вярнулі ў Беларусь.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі