У расійскай службе экспрэс-дастаўкі адрэагавалі на публікацыі пра марадзёраў

У расійскай службе экспрэс-дастаўкі адрэагавалі на публікацыі пра марадзёраў

У расійскай службе экспрэс-дастаўкі СДЭК адрэагавалі на публікацыі пра салдат-марадзёраў, якія адпраўлялі пасылкі з Беларусі ў РФ. Цяпер яна не прымае пасылкі з таварамі, калі адпраўнік не можа пацвердзіць права ўласнасці на іх (гэта можа быць касавы чэк з крамы). Адпаведны загад 5 красавіка выдаў гендырэктар СДЭК Леанід Гольдарт. У дакуменце не згадваюцца марадзёры, у ім спасылаюцца на "павелічэнне выпадкаў махлярства і праверак мытных органаў", піша meduza.io.

Згаданая служба прадстаўлена ў 27 краінах свету, у тым ліку і ў РБ. Загад адправілі ва ўсе падраздзяленні. І яны ўжо ім кіруюцца. Напрыклад, у горадзе Навазыбкаў Бранскай вобласці "Медузе" гэта пацвердзілі.

У пачатку красавіка былі апублікаваныя даныя расійскіх салдат, якіх падазраюць у марадзёрстве ва Украіне. З'явілася і відэа з СДЭК у Мазыры, дзе вайскоўцы здавалі рэчы для адпраўкі ў Расію. Некаторыя пасылкі важылі да паўтоны. Мяркуецца, што ў іх былі скрадзеныя ў дамах украінцаў, у крамах рэчы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі