У расійскім Курску беспілотнікі атакавалі горнаўзбагачальны камбінат
Пажар на горнаўзбагачальным камбінаце ў Курскай вобласці
На горнаўзбагачальным камбінаце ў Курскай вобласці гарыць рэзервуар з палівам. У яго пацэліў беспілотнік. Пазней губернатар вобласці Раман Старавойт паведаміў аб другім прылёце. Паводле яго слоў, у склад ГЗМ Міхайлаўскага ГОКа ў Жалезнагорскім раёне пацэліў яшчэ адзін украінскі дрон. "Пацярпелых няма, аператыўныя службы на месцы", — піша Старавойт у Тэлеграм.
У Расіі апошнім часам пачасціліся надзвычайныя здарэнні на стратэгічна важных аб'ектах. У прыватнасці, у лютым у Курскай вобласці ўжо гарэла нафтабаза. У студзені "Коммерсант" пісаў, што з прычыны частых ўдараў украінскіх дронаў у Расіі скарацілася першасная перапрацоўка нафты. У параўнанні са студзенем 2022 года яна знізілася на 4%.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.