УСУ ноччу атакавалі два расійскія НПЗ у Краснадарскім краі

Пажар на НПЗ у Краснадарскім краі

Пажар на НПЗ у Краснадарскім краі / @astrapress

Пра атаку ўкраінскіх дронаў на нафтаперапрацоўчыя заводы ў Краснадарскім краі паведамляюць мясцовыя медыя. SHOT піша, што былі атакаваныя Ільскі і Афіпскі НПЗ.

На Ільскім НПЗ быў моцны пажар, пашкоджаная ўстаноўка першаснай перапрацоўкі нафты. На Афіпскім НПЗ абышлося без пажару. У абодвух выпадках ніхто не пацярпеў і эвакуацыя супрацоўнікаў не спатрэбілася.

Нагадаем, раней паведамлялася, што праз атакі ўкраінскіх дронаў па расійскіх НПЗ у студзені 2024-га ў РФ скарацілася першасная перапрацоўка нафты. У параўнанні са студзенем 2023 года — на 4%. Акрамя таго, пасля атакі беспілотніка на нафтаперапрацоўчы завод у Ніжнім Ноўгарадзе вытворчасць бензіну ў РФ упала на 2%.

Расіяне таксама гэтай ноччу атакавалі Украіну. Паветраныя сілы краіны заявілі аб знішчэнні 10 з 16 выяўленых беспілотнікаў. Тым не менш ёсць інфармацыя пра выбухі ў Харкаўскай і Мікалаеўскай абласцях. У Мікалаеўскай вобласці пашкоджаны транспарт і складскія памяшканні, у Харкаўскай вобласці — некалькі будынкаў, у двух месцах узніклі пажары, пацярпеў адзін чалавек. Аб'екты крытычнай інфраструктуры пашкоджаныя ў Херсоне, пра гэта напісаў у сваім тэлеграм-канале кіраўнік украінскай абласной адміністрацыі Аляксандр Пракудзін.

ВСУ ночью атаковали два российских НПЗ в Краснодарском крае
Пажар у Харкаўскай вобласці пасля атакі беспілотніка / @synegubov

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі