У расійскім самалёце, які збілі "вагнераўцы", загінула 10 чалавек

Збіты вагнераўцамі самалёт расійскіх ВКС
Збіты вагнераўцамі самалёт расійскіх ВКС

У расійскім самалёце, які 24 чэрвеня падчас "Маршу справядлівасці" на Маскву збілі вагнераўцы, загінула 10 чалавек. Пра гэта паведамляе расійская ваенная Z-карэспандэнтка Ірына Куксянкова:

"Па абноўленых дадзеных "Вагнера" пад Варонежам збілі не Іл-18, а Іл-22. На борце было 10 чалавек. Калі Прыгожына ўжо ў штабе Паўднёвай вайсковай акругі спыталі: навошта, бо гэты самалёт не наносіць удараў, а выконвае іншыя функцыі, — ён сказаў: "а дурань СПАшнік у калоне ўсё, што ўзлятала, збіваў..."

Па словах журналісткі, Яўген Прыгожын пагадзіўся выплаціць 50 мільёнаў у якасці кампенсацыі родным загінуўшых лётчыкаў.

Акрамя самалёта, за дзень вагнераўцы збілі ад 3 да 6 верталётаў ваенна-касмічных сіл Расіі. Гэта самыя цяжкія аднадзённыя страты, якія расейскія ВКС панеслі з пачатку поўнамаштабнага ўварвання ва Украіну.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі