У Расію на саміт БРІКС прыехаў генсакратар ААН

Антоніу Гутэрыш

Антоніу Гутэрыш / АР

Генсакратар ААН Антоніу Гутэрыш прыляцеў у Казань, дзе ў гэтыя дні праходзіць саміт БРІКС. Апроч яго ў мерапрыемстве бяруць удзел кіраўнік Кітая Сі Цзіньпін, прэм'ер-міністр Індыі Нарэндра Модзі, прэзідэнт Ірана Масуд Пезэшкіян і іншыя. Усяго ў саміце прадстаўлена больш за 30 краін.

Заходнія эксперты мяркуюць, што івентам Пуцін хоча прадэманстраваць ЗША і ЕС, што нягледзячы на ​​вайну супраць Украіны і ўведзеныя праз гэта санкцыі, Расія далёкая ад міжнароднай ізаляцыі. Аднак, мяркуюць спецыялісты, не ўсе ўдзельнікі форума прыехалі ў Казань, каб падтрымаць Пуціна. Большасць цікавіць наладжванне стасункаў з Кітаем.

Сёння на саміт выпрвіўся і кіраўнік Беларусі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі