У Растове-на-Доне беспілотнік упаў недалёка ад штаба Паўднёвай ваеннай акругі

Становішча ў Растове-на-Доне пасля падзення беспілотніка / 161.ru

Становішча ў Растове-на-Доне пасля падзення беспілотніка / 161.ru / 161.ru

У цэнтры Растова недалёка ад штаба Паўднёвай вайсковай акругі мінулай ноччу прагрымеў выбух. "У тры з чымсьці быў такі "хлапок", выбух! Павыбівала і дзверы, і шкло",цытуе растоўскі рэсурс 161.ru жыхарку горада Марыну. Яна жыве ў доме, побач з якім упаў збіты беспілотнік. 

Па словах губернатара вобласці Васіля Голубева, у цэнтры Растова пашкоджаны фасады і выбітыя вокны трох будынкаў. Ёсць як мінімум адзін пацярпелы, у яго рэзаныя раны ног. Паводле яго слоў, беспілотніка было два. Адзін упаў у цэнтры горада, другі — у заходняй частцы Растова. Голубеў сцвярджае, што беспілотнікі былі збітыя.

В Ростове-на-Дону беспилотник упал недалеко от штаба Южного военного округа
Аўтамабіль у цэнтры Растова-на-Доне / 161.ru

Уначы Мінабароны Расіі паведамляла пра тры "збітыя беспілотнікі". Яшчэ адзін "знішчылі" на падлёце да Масквы — над Раменскім раёнам Маскоўскай вобласці. Але раніцай пачаліся новыя атакі. Расійскае ваеннае ведамства піша, што "каля 7.00 мск спынена чарговая спроба Кіеўскага рэжыму здзейсніць тэрарыстычную атаку БПЛА самалётнага тыпу па аб'ектах на тэрыторыі Расійскай Федэрацыі". Беспілотнік збілі над Бранскай вобласцю.

Адзначым, што 24 лютага 2022 года Расія напала на Украіну, амаль штодня абстрэльвае ракетамі і дронамі ўкраінскія гарады. Гэтай ноччу, да прыкладу, расіяне атакавалі Сумскую і Адэскую вобласці. Украінскія паветраныя сілы паведамляюць, што ў небе над Украінай былі збітыя 25 з 33 беспілотнікаў "Шахед".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі