У раёне Гродна выявілі рэдкія для Беларусі віды мінеральнай вады
У раёне Гродна выявілі рэдкія для Беларусі віды мінеральнай вады. Пра гэта БЕЛТА паведаміў міністр прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Андрэй Каўхута. Паводле яго слоў, гэта — хларыдныя кальцыева-натрыевыя салёныя воды і расолы з падвышаным утрыманнем брому, а часам і калію. Міністр сцвярджае, што па сваіх характарыстыках яны падобныя з водамі курорта Друскінінкай у Літве.
Як стала вядома, у Аршанскім раёне выяўлена радовішча сульфатна-кальцыевых вод. Яны па сваім складзе і мінералізацыі падобныя з водамі французскіх курортаў Вітэль і Контрэксвіль.