У Рэчыцкім раёне ад "падатку на дармаедаў" вызвалілі 48 чалавек

У Рэчыцкім раёне ад "падатку на дармаедаў" вызвалілі 48 чалавек

У Беларусі працягваецца збор так званага "падатку на дармаедаў". Між тым, людзі могуць падаць заяву на вызваленне ад яго, калі трапілі ў цяжкую жыццёвую сітуацыю.

У Рэчыцкім раёне працоўную групу па разглядзе такіх заяваў узначальвае старшыня райсавета Святлана Бадзюля. У каментары БЕЛТА яна распавяла, што ўжо разгледжана 87 такіх заяваў. Прычым па 48 з іх былі прынятыя станоўчыя рашэнні — гэта 60% заяваў.

Напрыклад, адзін з заяўнікаў у 2015 годзе некалькі месяцаў працаваў будаўніком у Расіі, дзе сур'ёзна захварэў. Ён вярнуўся дадому, прайшоў лячэнне, аднак цалкам аднавіцца так і не змог, таму ў 2016 годзе таксама не працаваў. Цяпер мужчына жыве ў маці. Яму рэкамендавалі яму звярнуцца ва ўрачэбна-кансультацыйную камісію для прызначэння інваліднасці і вызвалілі ад выплаты збору.

Вызвалілі ад уплаты збору 40-гадовую жанчыну, якая ў 2015 годзе жыла разам з маці і бабуляй, мае на ўтрыманні дваіх непаўналетніх дзяцей. Бабулю неабходна даглядаць, бо яна інвалід першай групы і прыкутая да ложка. Летась памерла маці жанчыны, цяпер яна адна займаецца ўсім. Яе аформілі як сацыяльнага работніка па доглядзе інваліда, аднак даходы ў гэтай сям'і невялікія, і гэта было ўлічана.

Яшчэ адзін выпадак — юнак, які скончыў вучыцца на платным аддзяленні 30 чэрвеня 2015 года. У сярэдзіне снежня 2015-га ён пайшоў на курсы па падрыхтоўцы кіроўцаў пры ваенкамаце, а цяпер служыць у войску. Яго таксама рэкамендавалі вызваліць ад выплаты збору па фінансаванні дзяржвыдаткаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі