У Рэчыцы збіраюць подпісы за вуліцу Адама Міцкевіча

У Рэчыцы збіраюць подпісы за вуліцу Адама Міцкевіча

10 красавіка на платформе petitions.by з’явілася петыцыя за перайменаванне вуліцы афіцэра НКУС Яўгена Міцкевіча ў Рэчыцы ў гонар беларускага паэта Адама Міцкевіча. Менш чым за дзень за вуліцу Адама Міцкевіча падпісалася дзвесце чалавек, што было неабходна для перадачы подпісаў мясцовым уладам.

Аўтар петыцыі Андрэй Мядзведзеў распавёў Еўрарадыё, што подпісы ўжо накіраваныя ў Рэчыцкі райвыканкам.

“Літаральна за некалькі гадзін назбіралася дзвесце галасоў, — кажа Андрэй Мядзведзеў. — Petitions.by працуе такім чынам, што калі назбіраецца патрэбная колькасць галасоў, дык аўтаматычна адпраўляецца куды заяўлена. Цяпер дачакаюся адказу, і будзе зразумела, што далей. Яшчэ збіраюся распачаць кампанію пісьмовых зваротаў у райвыканкам, бо людзі пішуць, што не паспелі падпісацца на платформе”.

Як ужо паведамляла Еўрарадыё, вуліца Яўгена Міцкевіча з’явілася ў Рэчыцы ў 1959 годзе. Да 2015 года на вулічных шыльдах пісалі толькі прозвішча чалавека, ў гонар якога названая вуліца. Лічылася, што вуліца Міцкевіча названая іменем паэта Адама Міцкевіча, таму ў 2015-м і дадалі на шыльды менавіта яго імя. Але цяпер высветлілася, Адам Міцкеівіч ніякага дачынення да вуліцы не меў, і некалькі дзён таму вуліца зноў стала называцца іменем савецкага чэкіста.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі