У рэдакцыю "Народнай Волі" прыйшлі невядомыя і канфіскавалі ўвесь наклад
Невядомыя людзі прыйшлі ў рэдакцыю недзяржаўнай газеты "Народная Воля". Яны не называюцца і не паказваюць дакументы, паведаміла журналістка Марына Коктыш.
"Хочуць канфіскаваць увесь сённяшні наклад. Кажуць, што едзе АМАП. Кіроўцу, які прывёз газету, затрымалі. Двух валанцёраў таксама.
АМАП забірае ўвесь наклад . Проста цяпер. Без папер і тлумачэнняў. УВОГУЛЕ ніякіх папер, ніякіх падстаў, проста прыехалі і забралі ўсё, што было", — піша журналістка.
"Народная Воля" — адно з нешматлікіх папяровых выданняў, якое захавалася ў Беларусі. Яна выходзіць ужо больш за 20 гадоў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.