У рэйтынгу Кубка федэрацыі беларускія тэнісісткі ўзнялася на другое месца
У абноўленым рэйтынгу Кубка федэрацыі беларуская жаночая зборная па тэнісе заняла другое месца. Раней нашыя тэнісісткі займалі пятую пазіцыю.
Павысіць свой вынік нашым тэнісісткам дапамагла перамога над зборнай Швейцарыі ў мінулыя выходныя. У паўфінале Кубка федэрацый беларускі выйгралі з лікам 3:2.
11 і 12 лістапада ў Мінску пройдзе фінал турніру: беларуская зборная згуляе з амерыканкамі.
Першую пазіцыю рэйтынгу з вялікім адрывам займае каманда Чэхіі. На трэцім знаходзіцца зборная ЗША.