У розных раёнах Мінска адбыліся ланцугі салідарнасці
Увечары 5 кастрычніка ў розных раёнах Мінска адбыліся ланцугі салідарнасці. Групы людзей выходзілі да вуліц з бел-чырвона-белымі сцягамі ў руках, скандавалі "Жыве Беларусь!". Ім у падтрымку сігналілі аўтамабілі.
У панядзелак у цэнтры сталіцы прайшоў Марш пенсіянераў, які сабраў да 200 чалавек.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.