У Румыніі перакуліўся аўтобус з дзецьмі са Жлобіна, ёсць пацярпелыя (відэа)
У Румыніі перакуліўся аўтобус з дзецьмі са Жлобіна, ёсць пацярпелыя. Здарэнне адбылося позна ўвечары 8 ліпеня каля горада Сучава. Школьнікаў везлі на адпачынак у Балгарыю. У нейкі момант вадзіцель не саўладаў з кіраваннем і аўтобус апынуўся ў кювеце (верагодна, кіроўца заснуў).
Як інфармуе сайт adevarul.ro, на шчасце ніхто не атрымаў сур'ёзных траўмаў. З 50 чалавек (43 — дзеці), якія ехалі ў аўтобусе, пацярпелі 15 чалавек (14 дзяцей і адзін дарослы). Іх завезлі ў бальніцу, але пасля аказання меддапамогі адпусцілі. БЕЛТА піша, што пацярпелі 19 чалавек, з іх 17 дзяцей.
В результате ДТП в Румынии с автобусом, перевозившим группу из 43-х белорусских детей в Болгарию, пассажиры серьёзно не пострадали. Посольство@BelarusEmbRo работает в контакте с местными органами власти и другими заинтересованными https://t.co/3umkUoB2qg
— МИД Беларуси (@BelarusMID) 9 июля 2018 г.