У сакавіку сапраўднай вясны беларусам пабачыць не давядзецца
У сакавіку ў Беларусі не будзе сапраўднай вясны. Як паведаміла Еўрарадыё галоўны сіноптык Рэспубліканскага Гідраметцэнтра Вольга Фядотава, Беларусь зноў чакае пахаладанне:
“Крыху пахаладае. Ужо ў ноч на сераду тэмпература панізіцца да 1-7 марозу, днём будзе каля 0. У чацвер ноччу ад -3 да -10, днём ад -2 да +5, а ў пятніцу таксама ноч марозная, нават у некаторых месцах да -13. Існуе верагоднасць, што і ў першай дэкадзе красавіка будзе чарговая хваля холаду. То бок абяцаць стабільна цёплага надвор’я пакуль не выпадае”.
Пацяпленне можна чакаць толькі да выхадных. Аднак і гэтая адліга, па прагнозах метэаролагаў будзе нядоўгай.
Аляксандра Чалей, Еўрапейскае радыё для Беларусі