У сераду ў Мінску абмяркуюць палітычныя і ваенныя пытанні Данбасу

У сераду, 26 жніўня, удзельнікі кантактнай групы па мірным урэгуляванні ў Украіне зноў збяруцца ў Мінску. Як перадае interfax.by, яны абмяркуюць пытанні палітычнага ўрэгулявання і пагадненне аб адводзе ўзбраенняў калібра менш за 100 мм у Данбасе.

Па словах паўнамоцнага прадстаўніка так званай "Луганскай народнай рэспублікі" Вячаслава Дэйнегі, на парадку дня — асаблівы статус Данбасу, канстытуцыйная рэформа і правядзенне мясцовых выбараў. Акрамя таго, будзе абмяркоўвацца і абмен ваеннапалоннымі.

Дэйнега ўдакладніў, што ў сераду ў Мінску збяруцца чатыры падгрупы і кантактная група.

Фота: interfax.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі