У сераду эвакуявалі не толькі гімназію ў Гродне, але і школу ў Гомелі

У сераду эвакуявалі не толькі гімназію ў Гродне, але і школу ў Гомелі

У сераду эвакуявалі не толькі гімназію ў Гродне, але і школу ў Гомелі. Прычына была адна і тая ж — інфармацыя пра закладзенае ў будынку выбуховае прыстасаванне. Як інфармуе БЕЛТА са спасылкай на УУС Гомельскага аблвыканкама, 30 студзеня на сайце СШ № 55 Гомеля невядомы пакінуў паведамленне з пагрозай. Нібыта, закладзена бомба, якую могуць узарваць, калі па выніках кантрольнай работы будуць атрыманыя адмоўныя ацэнкі. Адміністрацыя навучальнай установы звярнулася ў міліцыю.

Са школы тэрмінова эвакуявалі 112 чалавек. Будынак правяралі сапёры, службовы сабака. Ніякіх выбуховых прыстасаванняў не знайшлі. Цяпер ідзе пошук зламысніка.

Як інфармавала Еўрарадыё, учора ў Гродне знайшлі 16-гадовага "мінёра" адной з гімназій, яго падазраюць у тым, што ён праз сацсеткі распаўсюдзіў інфармацыю пра бомбу ў будынку навучальнай установы. Там праводзілася эвакуацыя.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі