У сераду па паўднёвым захадзе Беларусі прагназуецца да +19

У сераду па паўднёвым захадзе Беларусі прагназуецца да +19

4 красавіка ўначы будзе воблачнае з праясненнямі надвор'е, а ўдзень — пераменная воблачнасць. Пра гэта агенцтву БЕЛТА распавялі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

Уначы пераважна па паўночнай частцы краіны чакаюцца кароткачасовыя ападкі, пераважна дождж. Удзень будзе без ападкаў. Уначы і зранку месцамі магчымы слабы туман. Вецер будзе паўднёвы, паўднёва-заходні 4-9 метраў за секунду.

Уначы тэмпература паветра чакаецца ад нуля да 6 градусаў цяпла. Удзень сіноптыкі прагназуюць +10...+16 градусаў, па паўднёвым захадзе — ад 17 да 19 цяпла.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі