Пахаладанне ў Беларусі чакаецца толькі ў выхадныя дні

На працягу тыдня ў нашай краіне чакаецца гарачае надвор'е і без ападкаў. А вось у выхадныя дні прагназуецца пахаладанне. У суботу і нядзелю на большай частцы чакаюцца кароткачасовыя дажджы, магчымыя навальніцы, град. Новы атмасферны фронт ідзе з Еўропы.


Сіноптыкі кажуць, што жнівень яшчэ пацешыць беларусаў цёплым і нават у асобныя дні гарачым надвор'ем. Сярэднямесячная тэмпература прагназуецца на адзін-два градусы вышэй за кліматычную норму, інфармуе Першы тэлеканал.
 

У Рэспубліканскім гідраметэацэнтры адзначылі, што рэкордных паказчыкаў спякоты ў гэтым жніўні не будзе. Дарэчы, максімальная адзнака ў жніўні была зафіксаваная на тэрмометры ў 2010 годзе ў Гомельскім рэгіёне — тады было +39 градусаў.
 

Сіноптыкі: У чацвер на Брэстчыне чакаецца да 35 градусаў
 

Фота — bymedia.net
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі