У сераду ў Беларусі чакаецца да 18 градусаў цяпла
У сераду, 11 красавіка, у Беларусі будзе пераважна без ападкаў. Кароткачасовыя дажджы і навальніцы магчымыя толькі ў Брэсцкай вобласці. Вецер будзе ўсходні, паўночна-усходні, 5-10 метраў за секунду, з парывамі да 14 метраў.
Што да тэмпературы паветра, то ў начныя гадзіны яна складзе ад +4 да +10 градусаў (на поўначы — ад +1 да +3 градусаў), у дзённыя гадзіны — 9-15 цяпла (на Брэстчыне — да +18), інфармуе БЕЛТА.
Прагноз надвор’я на наступныя дні гл. тут.