У сераду ў Беларусі месцамі будзе да +22, чакаюцца навальніцы

У сераду ў Беларусі месцамі будзе да +22, чакаюцца навальніцы

Уначы ў сераду, 14 верасня, у Беларусі ападкі магчымыя месцамі, раніцай і ўдзень кароткачасовыя дажджы пройдуць амаль па ўсёй краіне. У дзённыя гадзіны ў асобных раёнах магчымыя навальніцы. Сіноптыкі папярэджваюць пра туман, які будзе месцамі.

У начныя гадзіны тэмпература паветра складзе ад +6 да +12 (у Мінску — ад +7 да +9), удзень — ад +13 да +19 (на Брэстчыне — да 22 цяпла, у сталіцы — ад +15 да +17 градусаў).

У сераду ў Беларусі месцамі будзе да +22, чакаюцца навальніцы
vk.com/belgidromet
У сераду ў Беларусі месцамі будзе да +22, чакаюцца навальніцы

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі