У сераду ў Беларусі месцамі будзе да +9 градусаў
Уначы, 9 лютага, амаль па ўсёй Беларусі прагназуюцца кароткачасовыя ападкі — снег, мокры снег і дождж. Удзень ападкі магчымы толькі месцамі. Сіноптыкі папярэджваюць пра галалёдзіцу на дарогах (на асобных участках).
Тэмпература паветра ў начныя гадзіны складзе ад -3 да +3 (у Мінску — ад -1 да +1), у дзённыя гадзіны — 1-6 цяпла (на Брэстчыне — да +9, у сталіцы — ад +2 да +4 градусаў).
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.