У сераду ў Беларусі пройдуць дажджы і навальніцы
У сераду, 11 ліпеня, у Беларусі пройдуць кароткачасовыя дажджы і навальніцы. Праўда, ападкі прагназуюцца ў асноўным у дзённыя гадзіны і ў асобных раёнах. Уначы будзе пераважна без ападкаў, інфармуе БЕЛТА.
Тэмпература паветра ўначы складзе ад +11 да +17 градусаў, удзень — ад +24 да +29.