У Шаркаўшчыне адкрылі помнік святару, якога закатавалі камуністы (фота)

У Шаркаўшчыне 29 красавіка адкрылі помнік праваслаўнаму святару Канстанціну Жданаву. У 1919 годзе яго па-зверску закатавалі бальшавікі.

У двух праваслаўных храмах мястэчка адбыліся ўрачыстыя богаслужэнні, а потым з кожнай царквы насустрач адзін аднаму выйшлі хросныя хады. Яны сустрэліся на цэнтральнай плошчы Шаркаўшчыны і прайшлі да месца, дзе быў усталяваны бюст святара.

Адкрывалі помнік архіепіскап Полацкі і Глыбоцкі Феадосій і кіраўнік Шаркаўшчынскага раёна Мікалай Баговіч. Архіепіскап нагадаў вернікам, што ў царкве, якая паўстала ў Шаркаўшчыне дзякуючы намаганням айца Канстанціна, і зараз ляжыць плітка, якую святар укладаў сваімі рукамі.

Дарэчы, і духоўныя, і свецкія выступоўцы стараліся не акцэнтаваць увагу на тым, што святара замучылі менавіта новыя камуністычныя улады.

У 2011 годзе праваслаўная царква далучыла айца Канстанціна Жданава да ліку святых.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі