У Шатландыі пройдзе рэферэндум аб незалежнасці ад Лондана
Выбарцы павінны будуць даць станоўчы ці адмоўны адказ на пытанне "Ці павінна Шатландыя стаць незалежнай краінай?".
Калі большасць жыхароў Шатландыі на рэферэндуме прагаласуе за незалежнасць, 24 сакавіка 2016 года гэты рэгіён Вялікабрытаніі выйдзе са складу каралеўства. Паводле апытанняў грамадскай думкі, колькасць незалежнікаў крыху перавышае колькасць іх апанентаў. Аднак, як інфармуе Reuters, паводле апошніх апытанняў, супраць незалежнасці выступае 52% шатландцаў.
Фота — ria.ru, Reuter