У Шчучыне да Дня беларускага пісьменства адчынілі першую кнігарню

У Шчучыне 31 жніўня да Дня беларускага пісьменства адчынілася першая кнігарня-кавярня. Як інфармуе БЕЛТА, кнігарня "Несцерка" размясцілася каля будынку Дома гандлю.

Раней шчучынцы маглі купіць кнігі толькі ў невялікіх кніжных аддзелах іншых крамаў. Цяпер у кнігарні яны могуць не толькі купіць кнігі, але і выіпць кавы.

У адкрыцці кнігарні прыняла ўдзел міністр інфармацыі Лілія Ананіч, кіраўніцтва "Белкнігі" і Шчучынскага райвыканкама. Дарэчы, міністр стала першай пакупніцай крамы: яна набыла турыстычную карту раёна і сувеніры.

Нагадаем, што Дзень беларускага пісьменства будзе адзначацца ў Шчучыне 5-6 верасня. У 2016 годзе гэтае свята будзе прымаць Рагачоў.

Фота: БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі