У Шчучыне сілавікі правялі затрыманні ў аўтапарку

"Зачыстка" на чарговым дзяржаўным прадпрыемстве 

"Зачыстка" на чарговым дзяржаўным прадпрыемстве  / dzyannica.by

У Шчучыне сілавікі правялі затрыманні ў філіяле "Гроднааблаўтатрансу" аўтапарку № 12. Колькасць затрыманых пакуль невядомая. Затрыманні працягваліся два дні, піша hrodna.life.

Прычынай "зачысткі" на дзяржаўным прадпрыемстве стаў "распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў" у інтэрнэце.

На мінулым тыдні сілавікі наведалі ў Шчучыне Гродзенскі занальны інстытут раслінаводства Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Некаторых супрацоўнікаў установы прыцягнулі да адказнасці за той жа "распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі