У шклоўскай калоніі палітвязняў караюць за адказы на лісты салідарнасці

У шклоўскай калоніі палітвязняў караюць за адказы на лісты салідарнасці

У шклоўскай папраўчай калоніі №17 палітвязняў адпраўляюць у штрафны ізалятар (ШІЗА), калі яны адказваюць на лісты падтрымкі ад чужых людзей. Пра гэта сваякам расказаў адзін са зняволеных.

"Прыходзяць лісты, вельмі рады падтрымцы, але калі адпісвацца на лісты чужых людзей, то адразу трапляеш у ШІЗА", — перадаюць праваабаронцы "Вясны" яго словы.

Менавіта ў гэтай калоніі пры дзіўных акалічнасцях загінуў палітвязень Вітольд Ашурак.

Цяпер у шклоўскай калоніі знаходзяцца 39 палітвязняў, у тым ліку палітык Павел Севярынец, музыка Аляксей Санчук, пінскі акцёр Сяргей Волкаў, прадпрымальнік Аляксандр Троцкі ды іншыя. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі