У Шклоўскім раёне легкавік сутыкнуўся з рэйсавым аўтобусам, 2 чалавекі загінулі

У Шклоўскім раёне легкавік сутыкнуўся з рэйсавым аўтобусам, 2 чалавекі загінулі

Дарожная аварыя, у якой загінулі два чалавекі, адбылася 16 студзеня на аўтадарозе Магілёў — Віцебск каля вёскі Еўдакімавічы Шклоўскага раёна. Як паведамляе БЕЛТА са спасылкай на ўпраўленне Следчага камітэта па Магілёўскай вобласці, аўтамабіль Volkswagen Jetta выскачыў на сустрэчную паласу і сутыкнуўся з рэйсавым аўтобусам, які ішоў з Магілёва ў Горкі.

За рулём легкавіка была дзяўчына 1996 года нараджэння, якая не справілася з кіраваннем. Таксама ў салоне машыны быў пасажыр. Абодва загінулі. Кіроўца і пасажыры аўтобуса не пацярпелі.

Следчыя называюць прычынай ДТЗ парушэнне хуткаснага рэжыму.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі