У Шклове міліцыя шукае людзей, якія знялі рускамоўную шыльду

Інфармацыя пра тое, што рускамоўную шыльду ў Шклове знялі мясцовыя ўлады, не пацвердзілася. Як паведамляе Радыё Свабода, міліцыя шукае нейкіх мясцовых жыхароў, якія гэта зрабілі са сваёй ініцыятывы. Іх, нібыта, зафіксавала камера відэаназірання.

Нагадаем, на мінулым тыдні на 11-метровай стэле ў Шклове ўстанавілі шыльду з рускамоўнай назвай горада і годам яго заснавання: "Шклов 1535". Грамадскі рэзананс выклікала напісанне на пастаменце назвы беларускага горада на рускай мове, а таксама тое, што ў якасці даты першай летапіснай згадкі пазначаны 1535 год, калі Шклоў быў спалены маскоўскім войскам. Краязнаўцы кажуць, што ёсць больш раннія згадкі пра Шклоў.

Фота: БелаПАН, svaboda.org

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі