У школах мусяць распрацаваць бяспечныя шляхі дадому
Пра гэта заявіла намесніца міністра адукацыі Раіса Сідарэнка.
Намесніца міністра адукацыі Раіса Сідарэнка заявіла, што ў мэтах бяспекі школьнікаў у кожнай школе мусяць быць распрацаваныя бяспечныя шляхі дадому.
“У кожнай школе мусіць быць распрацаваны бяспечны шлях дадому, калі бацькоўскі камітэт, старшакласнікі бяруць першакласнікаў і вядуць іх па дарозе дадому, указваючы на небяспечныя месцы. Гэта дапаможа ў будучыні выключыць небяспечныя і стрэсавыя сітуацыі”, — цытуе словы намесніцы міністра БЕЛТА.
Яна таксама нагадала, што цягам многіх гадоў Міністэрства адукацыі сумесна з ДАІ праводзіць спецыяльнае комплекснае мерапрыемства па бяспецы дарожнага руху “Увага - дзеці!”. У гэты раз яно стартуе 25 жніўня і будзе доўжыцца да 5 верасня.
Фота: zamostye.schools.by