У школе ў Глыбокім адкрылі музей СССР
Ідэя яго стварэння належыць кіраўніку мясцовага райвыканкама Алегу Морхату.
Пра гэта піша сайт раённай газеты “Веснік Глыбоччыны”. Выданне характарызуе савецкі перыяд як “час незвычайнага патрыятычнага ўздыму грамадзян самых розных нацыянальнасцяў і народаў, час вялікай стваральнай працы і важных адкрыццяў, прарыву чалавецтва ў космас, асваення бяскрайніх сібірскіх прастораў”.
Цікава, што тэксце напісана: “На лепшых савецкіх гераічных традыцыях выхоўвалася і вырасла ні адно пакаленне палкіх, самаадданых патрыётаў”.
Як піша выданне, інтарэс да музею ўжо праяўляюць іншыя ўстановы адукацыі раёна.