У школьніка з Калінкавічаў у руках выбухнуў смартфон (фота)

У школьніка з Калінкавічаў у руках выбухнуў смартфон (фота)

У руках у школьніка з Калінкавічаў выбухнула акумулятарная батарэя мабільнага тэлефона. Праўда, ад гэтага выбуху пацярпелі толькі канапа і дыван — яны былі прапаленыя.

Як паведамляе прэс-служба Гомельскага абласнога ўпраўлення МНС, позна ўвечары Вячаслаў паставіў свой новы тэлефон на падзарадку на кухні і пайшоў спаць. Зранку хлопец збіраўся ў школу і зняў тэлефон з зарадкі. Аднак прылада не працавала.

Тады школьнік вырашыў адключыць акумулятар, а затым перазапусціць тэлефон. Але як толькі ён зняў накрыўку з тэлефона, пачуўся хлапок.

Хлопец выраніў тэлефон і пайшоў будзіць маці. Калі яны вярнуліся ў пакой, то пабачылі што прапаленыя дыван, на які ўпала акумулятарная батарэя тэлефона, і канапа. У пакоі было шмат дыму.

Маці з сынам самі хутка пагасілі агонь і праветрылі пакой. Пасля гэтага яны паведамілі пра здарэнне ратавальнікам.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі