У школьны двор у Мінску забегла казуля (відэа)

У школьны двор у Мінску забегла казуля (відэа)

Зранку 17 красавіка ў мінскім мікрараёне Уручча бегала казуля, піша TUT.by са словаў відавочцаў.

Спярша жывёлу пабачылі, як яна перабягала дарогу. Пазней з'явіліся звесткі, што казуля траўмаваная.

Мінчанка Надзея распавяла журналістам, што пабачыла жывёлу ў школьным двары а 7-й гадзіне раніцы. Там казуля праляжала каля гадзіны. Па словах жанчыны, жывёла была траўмаваная: было бачна траўму на шыі, а таксама яна не магла падняцца. 

Супрацоўнікі МНС, якія прыбылі на месца здарэння, агарадзілі казулю фішкамі, каб людзі не падыходзілі да яе блізка. Потым яны дапамаглі пагрузіць лясную госцю ў фургон з надпісам "Ахова дзікіх жывёл". Кіроўца паведаміў, што яе павязуць у лясгас.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі