У школьных сталовых Ліды знайшлі залацісты стафілакок (відэа)

Камбінат школьнага харчавання Ліды праверылі Дзяржкантроль і санстанцыя. Парушэнні былі знойдзеныя і на камбінаце, і ў харчаблоках школьных сталовых.

Як паведаміла ў эфіры АНТ старшыня Лідскага міжраённага камітэта Дзяржаўнага кантролю Святлана Сівірчукова, у Лідзе былі правераныя выбарачна 5 сталовых школ горада.

“І з іх 5 былі зачынены, маецца на ўвазе  харчаблокі школ. Тут былі знойдзеныя бактэрыі залацістага стафілакока, група бактэрый кішэчнай палачкі, а таксама насякомыя — тараканы”, — кажа Святлана Сівірчукова. Яна паведаміла, што праверкі пройдуць не толькі ў Лідзе, але і па ўсім рэгіёне.

Фота: sereda-sosch.ucoz.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі