У Слаўгарадскім раёне паводка падтапіла дарогу (фота)
Два ўчасткі аўтамабільнай дарогі затапіла ад разліву ракі Проня ў Слаўгарадскім раёне. Паведамленне пра гэта паступіла ў МНС раніцай 15 сакавіка. Падтопленая дарога паміж вёскамі Ляцягі і Улукі. Можа здарыцца і падтапленне нізкаводнага моста, які звязвае гэтыя вёскі. Цяпер узровень вады толькі на 15 сантыментаў ніжэй яго праезнай часткі.
Адметна, што мост залівае вадой кожны год: яго чамусьці будавалі як нізкаводны. Пакуль па дарозе яшчэ можна праехаць на тэхніцы павышанай праходнасці.
Раней праз гэты мост можна было трапіць да васьмі населеных пунктаў, жыццезабеспячэнне якіх не парушанае. На час паводкі, калі вада падымецца яшчэ болей, пад’езд будзе рабіцца па аб’язной дарозе з боку вёскі Ходарава, інфармуе прэс-служба Магілёўскага абласнога ўпраўлення МНС.