У Славакіі шасцікласніца нарадзіла дзяўчынку
Яе маці кажа, што нічога не ведала пра цяжарнасць дачкі.
У Славакіі 12-гадовая вучаніца 6-га класа нарадзіла дзяўчынку. Дзіця і маці адчуваюць сябе добра, паведамляе РІА "Новости".
Вядома, што школьніца жыве ў горадзе Трэнчын. Яе маці сцвярджае, што нічога не ведала пра цяжарнасць дачкі. Нібыта, 20-гадовы бацька дзіцяці, які жыве ў іншым горадзе, запалохаў дзяўчынку, патрабаваў, каб яна хавала цяжарнасць. Вядома, што яны пазнаёміліся з дапамогай інтэрнэту.
Як інфармуюць славацкія СМІ, праз месяц маці стане вучаніца 7-га класа Мальвіна, жыхарка Браціславы. Бацькам яе дзіцяці з'яўляецца 23-гадовы замежнік. Яны таксама пазнаёміліся праз інтэрнэт. Дзяўчынка спрабавала зрабіць аборт і звярнулася ў бальніцу, але лекары адмовілі, паколькі было ўжо запозна — Мальвіна была на 5-м месяцы цяжарнасці.
Паліцыя ў абодвух выпадках праводзіць расследаванні.
Фота: Fotolia