У Слоніме выратавалі мужчыну, які праваліўся пад лёд

У Слоніме выратавалі мужчыну, які праваліўся пад лёд

49-гадовага слонімца дасталі з палонкі ратавальнікі ўвечары 19 лютага. Як паведамляе сайт МНС, звесткі пра мужчыну, які праваліўся пад лёд каля чыгуначнага моста па вуліцы Агінскага, ратавальнікі атрымалі ў 22.07.

Работнікі МНС выцягнулі яго з вады з дапамогай вяроўкі і дошкі. Выратаванаму мужчыну паставілі дыягназ агульнае пераахаладжэнне арганізма, а таксама вострая алкагольная інтаксікацыя. Яго шпіталізавалі ў рэанімацыйнае аддзяленне Слонімскай лякарні.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі