У слуцкім забаўляльным цэнтры памёр пяцігадовы хлопчык

У слуцкім забаўляльным цэнтры памёр пяцігадовы хлопчык

У забаўляльным цэнтры "Леа парк" у Слуцку раптоўна памёр пяцігадовы хлопчык, піша mlyn.by

Адміністратарка цэнтра расказала пра акалічнасці трагедыі: "Хлопчык прыйшоў да нас з мамай. Усё было добра. Адпачываў, скакаў на батуце. Трагедыя адбылася ў другой палове дня. Дзіцяці раптам стала кепска. Тэрмінова выклікалі хуткую дапамогу. Медыкі прыехалі вельмі хутка — прыкладна праз пяць-сем хвілін. Праводзілі хлопчыку рэанімацыйныя мерапрыемствы, але выратаваць яго не ўдалося".

Па яе словах, ні сінякоў, ні ран на целе дзіцяці бачна не было. 

Яна дадала, што следчы не меў пытанняў да кіраўніцтва дзіцячага цэнтра. Сам дзіцячы цэнтр працуе па-ранейшаму.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі