У Слуцку адзначаюць угодкі антысавецкага паўстання (абнаўляецца)

У Слуцку адзначаюць угодкі антысавецкага паўстання (абнаўляецца)

У Слуцку сёння адзначаюць угодкі антысавецкага паўстання 1920 года — Слуцкага збройнага чыну. Шэсце, мітынг і святочны канцэрт дазволілі мяцовыя ўлады.

Прыкладна ў 11:30 у Слуцк прыбыў аўтобус з удзельнікамі з Мінска. Людзей няшмат. Яны трымаюць бел-чырвона-белыя сцягі, а таксама сімволіку розных апазіцыйных партыяў і рухаў.

12:15. Удзельнікі акцыі зладзілі шэсце і прыйшлі на пляцоўку, дзе адбываецца мітынг.

Як пазначана ў афіцыйна зацверджаным графіку мерапрыемства, пасля кароткага шэсця ў парку культуры і адпачынку адбудзецца мітынг.

Слуцкі збройны чын, або Слуцкае паўстанне — спроба ўзброенай абароны незалежнасці Беларусі ў раёне Слуцка ў лістападзе і снежні 1920 года. Прыкладна месяц беларускія вайсковыя аддзелы, сфармаваныя пераважна з мясцовых сялянаў, чынілі супраціў савецкім войскам.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі